Дзень ведаў 2019

З традыцыйнага Дня ведаў і свята беларускага пісьменства ў новым навучальным годзе для вас, паважаныя студэнты, пачнецца штодзённая, часам няпростая, але цікавая і захапляльная праца ў нашай утульнай Alma mater.

Жадаем плённай і выніковай вучобы, актыўнай жыццёвай пазіцыі, цікавага і насычанага студэнцкага жыцця. Бацькам — упэўненасці ў шчаслівай будучыні іх дзяцей, выкладчыкам — поспехаў у іх высакароднай і запатрабаванай працы, цярпення і творчага натхнення.

З Днём ведаў і са святам беларускага пісьменства, дарагія сябры!

МЕРАПРЫЕМСТВЫ,
прысвечаныя Дню ведаў і святу беларускага пісьменства адбудуцца:

30 жніўня ў 11.00

для студэнтаў 1 курса, іх бацькоў і супрацоўнікоў інстытута
ў аўдыторыі 609

2 — 7 верасня
паводле раскладу куратараў вучэбных груп