Абитуриенту2020
Подробнее

Развіццё Рэспублікі Беларусь як сацыяльнай дзяржавы

Опубликовано: 09.10.2019

У якасці арганізатараў канферэнцыі, якая прайшла 3-4 кастрычніка 2019 года, выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ”. Сустаршынямі арганізацыйнага камітэту сталі вядомыя айчынныя вучоныя: д.ю.н., прафесар, дэкан юрыдычнага факультэта БДУ Балашэнка Сяргей Аляксандравіч; член-карэспандэнт НАН Беларусі, д.ю.н., прафесар, загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ Васілевіч Рыгор Аляксеевіч. У канферэнцыі прынялі ўдзел вядучыя айчынныя і расійскія даследчыкі, практычныя работнікі.

На пленарным і секцыйных пасяджэннях адбылося зацікаўленае абмеркаванне навуковых выступленняў па гісторыка-тэарэтычных аспектах станаўлення сацыяльнай дзяржавы, асаблівасцях развіцця сацыяльнай дзяржавы на постсавецкай прасторы, сацыяльна-эканамічных правах ва ўмовах зменлівага свету, інфармацыйных тэхналогіях на службе грамадскага кантролю ў сацыяльнай дзяржаве.

Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці на канферэнцыі прадставіў дэкан факультэта эканомікі і бізнесу, к.гіст.н., дацэнт Дашкевіч Аляксандр Леанідавіч, які выступіў на пленарным пасяджэнні з дакладам на тэму “Аб’яднанні прадпрымальнікаў і органы дзяржаўнага кіравання ў Беларусі: развіццё механізму ўзаемадзеяння ў межах сацыяльнага партнёрства” і быў вызначаны ў якасці мадэратара секцыі “Асаблівасці разціцця сацыяльнай дзяржавы на постсавецкай прасторы”.

Вынікі канферэнцыі


« Назад
Наши выпускники
Екатерина НИКИФОРОВА
Заместитель директора внешнеэкономического отдела

Хочу выразить огромную благодарность своему любимому и самому лучшему институту ИПД! Отмечу отличный преподавательский состав, вежливых и организованных администраторов. Особую благодарность моему куратору - Плешко Н.В. (преподавала англ.яз). После окончания института, проработала год в крупной компании в Минске, затем меня пригласили работать в Москву (там проработала 4 года в крупной компании в отделе ВЭД), сейчас живу в Волгограде - работаю Заместителем Директора (отдел ВЭД). Знание иностранного языка пригодилось очень сильно! Спасибо вам!

Выпуск: 2007, Современные иностранные языки
Все отзывы
;