Абитуриенту2018
Подробнее

Статья в газете «Звязда» № 47

Опубликовано: 14.03.2009


Статья в газете «Звязда» № 47

Статья в газете «Звязда» № 47

Прагматызм сённяшняй моладзі зразумелы – хочацца не проста атрымаць дыплом, а мець рэальны шанс уладкавацца на працу i валодаць ведамі, якія запатрабаваны часам. Студэнты Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці з першых курсаў праз сістэму практык завязваюць цесныя адносіны з наймальнікамi. Яны праходзяць усе стадыіі – ад азнаямлення з працай пэўнага прадпрыемства да напісання дыплома па асобных аспектах яго функцыянавання. Прадпрыемствы, на якіх студэнты праходзяць практыку, самыя розныя. Ад буйных прамысловых дзяржаўнай формы уласнасці (такіх, як, скажам, завод халадзільнікаў ці Беларускі аўтамабільны завод) i найвялікшых гандлёвых цэнтраў (ГУМ, ЦУМ, ГД «На Нямізе») да невялікіх прыватных турыстычных фipмaў. Як правіла, за пяць гадоў навучання (i практыкі адпаведна) студэнты настолькі глыбока знаёмыя з працай пэўнага прадпрыемства, што наймальнік прымае на працу ўпадабанага спецыяліста пасля таго, як той атрымлівае дыплом. Хаця, як падкрэслівае рэктар Істытута прадпрымальніцкай дзейнасці Biктap ЦЫБОЎCKI, заключаць працоўныя дамовы з наймальнікам студэнтам дазваляецца з трэцяга курса, чым многія i карыстаюцца. У выніку пакрыць выдаткі на навучанне некаторым удаецца яшчэ да атрымання дыплома. Такая палітыка ў галіне працаўладкавання мае свае плады – згодна з афіцыйным лістом Камітэту па занятасці, на біржы працы няма ніводнага беспрацоўнага выпускніка Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці.
Пералік спецыяльнасцяў, па якіх у Інстытуце праводзіцца навучанне, актуальны на рынку працы. Гэта не дзяржзаказ прадпрыемстваў, а заказ сацыяльны i выклік часу. Сфера турызму i рэкламны бізнэс, прасоўванне таварау ад вытворцы да пакупніка з дапамогай сучасных метадаў i тэхналогій, замежныя мовы з веданнем дзелавой перапіскі i перамоў – тыя галіны, якія з'явіліся адносна нядаўна i патрабуюць спецыялістаў, прычым як у дзяржаўных арганізацыях, так i ў прыватным сектары. Вось спецыяльнасці, па якіх праводзіць набор Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці – «Маркетынг», «Бізнэс-адміністраванне», «Эканоміка i кіраванне на прадпрыемстве», «Эканоміка i кіраванне турысцкай індустрыяй», «Сучасныя замежныя мовы», «Камерцыйная дзейнасць».

Ва ўмовах фінансавага крызісу – за эканамічнымі ведамі

Статья в газете «Звязда» № 47

У сённяшняй сітуацыіі, у прыватнасці, ва ўмовах сусветнага фінансавага крызicy, вялікую актуальнасць набываюць эканамічныя веды. Як зэканоміць? Што выгадна набываць зараз i якія пакупкі адкласці на потым? Па якіх законах развіваецца фінансавы крызіс, калі чакаць яго заканчэння i якія эканамічныя выгады з яго атрымаць? Што патаннее на піку крызicy i ў які момант гэта адбудзецца? Ці варта браць крэдыт i ў колькі рэальна ён абыдзецца? Спецыяліст, які валодае гэтымі ведами можа прымяніць ix не толькі ў сферы сваей прафесійнай дзейнасці, але i ва ўласным жыцці, правільна сфарміраваўшы расходы свае i сваей сям'і. Таму можна чакаць, што сёлета цікавасць да эканамічных спецыяльнасцяў у абітурыентаў вырасце. Прадпрыемствы ж у такой сітуацыіі ўжо перагледзелі свае стаўленне да такіх спецыялістаў – на рынку працы высокакваліфікаваныя эканамісты з наборам сучасных ведаў – тавар штучны, у сённяшніх рэаліях гэтыя спецыялісты не толькі не застаюцца без працы, але i самі маюць магчымасць выбраць работадаўца. У сёняшняй сітуацыіі ўзрастае i роля адукацыіі, таму ў часы крызісу інвестыцыі ва ўласнае навучанне (цi навучанне сваіх дзяцей) цалкам бяспройгрышныя.
Зразумела, што для таго. каб адкрыць сваю справу, трэба валодаць пэўнымі асабістымі якасцямі, быць лідарам. Не ўсе маладыя людзі могуць раскрыць свой патэнцыял у школе, дзе ён ацэньваецца адзнакамі. У вышэйшай навучальнай установе вельмі важна выпрацаваць у студэнтах іншыя крытэрыі ацэнкі ўласнай асобы – яны важныя не толькі для тых, хто мае намер адкрыць уласную справу, гэта патрабаванне сёняшняга часу, дзе многія маладыя людзі жадаюць быць самастойнымі i паспяховымі. Студэнтам у Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці праз спецыяльныя псіхалагічныя трэнінгі даюць зразумець, што для таго, каб быць паспяховым ва ўласным бізнэсе, зуciм неабавязкова быць выдатнікам. Тут дапамагаюць выпрацаваць намеры i магчымасці, добра ўладкавацца на працу i ўдасканальваць свае веды, шмат працаваць над сабой i быць паспяховым. Хоць да якасці засваення ведаў тут падыходзяць з усёй сур'ёзнасцю. Напрыклад, для вывучэння вышэйшай матэматыкі – асновы асноў ycix эканамічных дысцыплін, у Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці распрацаваная свая методыка. I калi праводзяцца кантрольныя «зрэзы», на якіх «сыплюцца» студэнты ўcix ВНУ (50-70 працэнтаў «двоек»), адзнак «нездавальняюча» тут няма. «Летась мы прайшлі атэстацыю i акрэдытацыю ўcix спецыяльнасцяў. Кантрольныя «зрэзы» па вышэйшай матэматыцы ў нас праводзіла камісія з дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па cвaix заданнях. I ў нас не было «двоек», – расказвае Biктap Цыбоўскі. – Хоць раней мы таксама пачыналі з «двоек». Але зараз у нас свая сістэма «пагружэння» ў вышэйшую матэматыку, такая, што любы студэнт, жадае ён таго ui не, вымушаны вывучыць прадмет».

Дапамога выпускнікам – падтрымка прадпрымальніцтва

Статья в газете «Звязда» № 47

Падтрымка выпускнікоў інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці не абмяжоўваецца працаўладкаваннем. Нядаўна па ініцыятыве Міністэрства эканомікі i Мінскага гарадскога камітэта па прадпрымальніцтве ВНУ была абрана базай для стварэння Цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва. Пакуль у рэспубліцы гэта адзіны такі цэнтр пры вышэйшай навучальнай установе. Нядаўні выпускнік інстытута, у якога з'яуляюцца пытанні па ўласным бізнэсе, або любы прадпрымальнік, якому патрэбна прафесійная дзелавая кансультацыя, можа атрымаць яе ў спецыялістаў. Як напісаць бізнэс-план ці юрыдычна правільна ператварыцца з фізічнай асобы ў юрыдычную, як наладзіць турыстычны бізнэс у аграсядзібе – такія праблемы знаёмыя многім маладым прадпрымальнікам. Да кансультацый прыцягваюцца не толькі выкладчыкі кафедраў інстытута, але i любыя спецыялісты, якія валодаюць карыснай i актуальнай інфармацыяй – юрыдычнай, эканамічнай, статыстычнай i інш. Прадпрымальнік-пачатковец можа атрымаць усё аж да пакета неабходных дакументаў. Любы выпускнік у цэнтры можа пракансультавацца, дзе яму лепш распачаць уласны бізнэс. Напрыклад, рабіць турыстычны бізнэс сёння ў сталіцы няма неабходнасці – гэты рынак цалкам заняты, i пачынаць працаваць можна толькі з такой якасцю, якая дасць магчымасць выціснуць з гэтага рынку кагосьці з канкурэнтаў. А вось атрымаць інфармацыю, у якіх рэгіёнах турыстычных фірмаў не хапае, у цэнтры якраз i можна.
Праз Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва арганізоўваецца i карпаратыўнае навучанне. Гэта актуальна для тых фipмаў, якія пашыраюцца, i новаму персаналу патрабуецца навучанне. Праз ceмiнары, курсы, сустрэчы са спецыялістамі слухачы атрымліваюць сучасныя веды. Зараз, напрыклад, арганізавана навучанне гідаў-перакладчыкаў, якія будуць суправаджаць пры выездзе за мяжу прадстаўнікоў дзелавых колаў нашай краіны.
У перспектыве ў цэнтры будзе створана асацыяцыя выпускнікоў, якія caмi вядуць бізнэс, яны таксама будуць дзяліцца вопытам. «Галоўная наша задача – падтрымаць cвaix выпускнікоў, – гаворыць Biктар Цыбоўскі. – Гэта сусветная практыка. Усе вядомыя ВНУ ў Еўропе маюць такія цэнтры ўзаемадзеяння са cваімі выпускнікамі. Асабіста для мяне важна, каб праз шмат гадоў яны сказалі, што інстытут адыграў у ix жыцці сваю вялікую ролю».
Рэктар інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці Віктар Цыбоўскі падкрэслівае, што ВНУ, якую ён узначальвае, – народная навучальная ўстанова, тут заусёды рады бачыць амбіцыйных маладых людзей, якія імкнуцца да большага, жадаюць змяніць свой сацыяльны статус. «Адукацыя – гэта той прадукт, які звязаны з асабістымі намаганнямі чалавека. I мы рады бачыць у нашай навучальнай установе актыўных маладых людзей, якія здатныя да ўдасканалення сябе, з якіх у будучыні вырасце пакаленне тых, хто будзе мадэрнізаваць нашу эканоміку».

Статья в газете «Звязда» № 47
« Назад
Наши выпускники
БАСАРЕВСКАЯ Светлана Владимировна
Зам.зав.магазином ООО «Евромитекс»

 

 

Выпуск: 2012, Коммерческая деятельность
Все отзывы