Абитуриенту2020
Подробнее

Цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Опубликовано: 15.01.2018

9 студзеня 2017 года ў Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльных прэмій «Беларускі спартыўны Алімп».

Урачыстае мерапрыемства адкрылася прамовай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

«Кожны год у гэтыя студзеньскія дні мы сустракаемся з асаблівымі людзьмі –  тымі, хто лечыць нашы душы, хто захоўвае нашу памяць, хто служыць міласэрнасці, дабру і прыгажосці», – адзначыў кіраўнік дзяржавы. «Гісторыя дала нашым творчым людзям унікальны шанец –   унесці свой уклад у станаўленне беларускай нацыі. Бо менавіта мы з вамі, цяперашнія пакаленні, ажыццявілі шматвекавую мару нашых продкаў –  стварылі першую ў гісторыі незалежную беларускую дзяржаву. І сёння наша агульная задача  – зберагчы краіну і перадаць яе свабоднай і незалежнай тым, хто прыйдзе пасля нас», –  заявіў беларускі лідар.

Далей Аляксандр Лукашэнка ўручыў узнагароды лаўрэатам.

З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Архіпастыр адзначыў, што цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» выходзіць за рамкі мерапрыемства і з'яўляецца сапраўднай падзеяй гісторыі сучаснай Беларусі. На думку Патрыяршага Экзарха, сёлетняе свята сведчыць свету пра тое, што згода і дабрабыт у грамадстве ствараюцца толькі на аснове высокіх духоўна-маральных каштоўнасцяў –   Богам адкрытых ісцін. Мітрапаліт Павел пажадаў, каб гэты 2017 год быў для Беларусі мірным і шчасным, і заклікаў на ўсіх тых, хто сабраўся, Божае благаславенне.

Затым адбыўся святочны канцэрт. На дадзеным мерапрыемстве прысутнічалі супрацоўнікі і нашага інстытута.

Можна з упэўненасцю сказаць, што галоўныя героі ўрачыстасці робяць свет лепшым і святлейшым. Сваёй актыўнай дзейнасцю яны ствараюць вакол сябе атмасферу дабра і міласэрнасці.


« Назад
Наши выпускники
Гончаров Ян
заместитель директора ООО «Кубдари»

Большое спасибо преподавателям института за высококлассное преподавание, а также за весьма полезные советы и помощь, оказанную мне в ходе написания моей дипломной работы. В настоящее время я постоянно использую те знания, которыми вы делились с нами, студентами, во время теоретических и практических занятий. Применяя их теперь уже в профессиональной деятельности, я всегда вспоминаю вас добрым словом. Еще раз СПАСИБО!

Выпуск: 2017, бизнес-администрирование
Все отзывы
;